На Кубак Беларусі па дрыфтынгу не прыбылі замежныя спартоўцы

Спаборніцтвы прайшлі ў Пінску. Удзел у іх прынялі 11 дрыфтараў замест заяўленых 20. Усе яны прадстаўлялі Беларусь, хаця арганізатары абяцалі ўдзел гоншчыкаў з Літвы, Украіны і Расіі.

Нягледзячы на залеву каля чатырох тысяч заўзятараў прыйшлі на пінскі стадыён ДТСААФ паглядзець гонкі спартовых аўтамабіляў. Мокры асфальт не дазволіў гоншчыкам паказаць усю відовішчнасць гэтага віда спорту — не хапала дыму ад паленых пакрышак. Дарэчы, колькасць дыму з-пад колаў спорткара ўплывае на ацэнку суддзяў.

Пераможцам спабору ў Пінску стаў Аляксей Вішнеўскі з Мінску.

Еўрарадыё ( http://euroradio.fm )



Огигинал новости «На Кубак Беларусі па дрыфтынгу не прыбылі замежныя спартоўцы»   -
«Новости на MyPinsk.org»   -