З аўторка да пятнiцы амаль паўсюдна пройдуць дажджы, у асобных раёнах дажджы моцныя, з навальнiцамi. Тэмпература ўначы — 4-6 цяпла. Удзень — 11-18 цяпла, па паўднёвым усходзе — да 20-25 градусаў. Пачынаючы з пятнiцы да нас пачне рухацца халодны антыцыклон. У суботу ападкi будуць месцамi, а ў нядзелю дажджоў не будзе наогул. Тэмпература ўначы ў суботу — плюс 3-8, у нядзелю — 1-6 цяпла, на глебе месцамi замаразкi да 0 — мiнус 2 градусаў. Тэмпература на выхадныя — 10-17 цяпла.
