Як высветлілася, дэпрэсію ён здымае з дапамогаю рыбалкі, а вось на пытанне вядучай “А якая ваша самая вялікая мара?” нечакана адказаў пра гранатамёт у руцэ і прэзідэнта насустрач. Раней у гэтай жа перадачы адбылася падобная неспадзяванка, за якую пэўны супрацоўнік паплаціўся пасадаю. Тады на пытанне “Што вы хацелі б змяніць у сваім жыцці?” прагучаў адказ наконт змены прэзідэнта.
