MyPinsk.org - Пинский городской портал

сделать стартовой|  добавить в избранное

  ГЛАВНАЯ | НОВОСТИ | КАТАЛОГ | ОРГАНИЗАЦИИ | ФОРУМ | ЗНАКОМСТВА | РЕФЕРАТЫ


Ночь +14...+16 °C пасмурно без осадков
Утро +19...+21 °C облачно ливень
День +19...+21 °C облачно ливень
Вечер +12...+14 °C облачно без осадков
Атмосферное давление: 741 мм
Относительная влажность: 88 %



MyPinsk.org - информационно-развлекательный портал города Пинска. MyPinsk.org - ресурс, обладающий всеми возможностями для классификации и поиска любой информации (как развлекательной, так и деловой) по городу. Мы надеемся, что создание нашего городского портала послужит толчком для ускоренного развития Интернета у нас в городе. Мы готовы сотрудничать с молодыми инициативными людьми и оказывать им содействие в осуществлении их планов, проектов в области Интернет, электронной коммерции и прочей деятельности.

« Май 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

 


16 апреля 2008 | Общество


На Магілёўшчыне за рулём уласнага БМВ‑520 затрыманы праваслаўны сьвятар, які быў вельмі п’яны. Пасьля таго, як міліцыянты пашкадавалі і адпусьцілі сьвятара, ён зноў выехаў на дарогу п’яны.

У выніку айца аштрафавалі і на тры гады пазбавілі права кіраваць аўтамабілем. Калегі сьвятара зьвярнулі ўвагу на тое, што такія вольнасьці ён сабе дазволіў падчас Вялікага посту.

Гэта гісторыя здарылася непадалёк Магілёву, куды зь вёскі Ўсход бацюшка, відавочна, скіроўваўся крыху пазабавіцца (у салёне зь ім была маладая асоба, гэтаксама нападпітку). Спробы супрацоўнікаў ДАІ праверыць дакумэнты ў кіроўцы БМВ плёну ня мелі: бацюшка хоць і хістаўся, але настойваў, што не ад гарэлкі. Міліцыянты выявілі нязвыклую гуманнасьць і адпусьцілі служку Бога. Якім жа было зьдзіўленьне, калі праз некалькі гадзінаў зноў сустрэлі айца Ўладзімера. Пасьля таго на міліцэйскай машыне даставілі ў абласны наркадыспансэр. Утрыманьне алькаголю ў крыві аказалася ўтрая большым за норму.

Царкоўнае кіраўніцтва пакуль устрымліваецца ад ацэнак паводзінаў свайго брата. Адно крыўдуюць, што такі ўчынак здарыўся якраз у дні Вялікага посту, якога, як аказалася, трымаюцца далёка ня ўсе пасярэднікі паміж Богам і вернікамі.

Інспэктар ДАІ Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Юрый Красноў кажа, што павагу перад санам сьвятара адчуў пасьля таго, як перастаў быць "маладым і злым інспэктарам". Прызнаецца, што адпускае сьвятара‑кіроўцу, нават не правяраючы дакумэнты. Але кажа, пільнасьць усё ж ніколі не перашкодзіць:

"Гледзячы зь якога боку пытаньне абмяркоўваць. Калі з пазыцыі рэлігіі, то ўсё, што Богу патрэбна, то добра. Але тое, што зрабіў гэты сьвятар, то Богу гэта не патрэбна, то бок, ён саграшыў. І мы да яго адносінаў у гэтым сэнсе ня маем. Але натуральна, што як асобы пры пасадзе, можам сказаць: сядаць за руль у нецьвярозым стане нельга, няважна, хто ты — сьвятар ці не? А калі ты саграшыў, то ўжо не зьяўляесься сьвятаром. А толькі просты кіроўца, які парушыў правілы дарожнага руху. Ён рызыкаваў — і жыцьцём людзей, і сваім жыцьцём. Ён парушыў закон і боскі, і закон дарожнага руху".

Пераказваю Юрыю Краснову гутарку з адным са сьвятароў, якога найбольш абурыла, што "залёт" адбыўся ў часе вялікага посту:

Красноў: "Ну, тады гарэць яму ў пекле ў іржавым "Запарожцы"…

Карэспандэнт: "Хоць сам езьдзіць на БМВ"

"Ёсьць такія сучасныя сьвятары, якія атрымалі гэты сан дзеля таго, каб мець якіясьці прывілеі. Але потым, як кажуць, на вышэйшым судзе ўсім "залічыцца".

"Подзьвіг" айца Ўладзімера пацягнуў на 845 тысяч рублёў штрафу. Апроч таго, тры гады ён ня здолее кіраваць сваім аўтамабілем.

Зрэшты, менскі сьвятар Аляксандар Шрамко, які летась трапіў у няміласьць да царкоўнага кіраўніцтва за палітычную актыўнасьць, ня выключае: каб не дыскрэдытаваць царкву, справу паспрабуюць спусьціць на тармазах:

"Цяпер трэба будзе паглядзець — як сябе будзе паводзіць царкоўнае начальства? Ці падключыць усе свае кантакты, каб гэта ўсё пакрыць, ці, калі ўжо гэта выйшла на адпаведны ўзровень і ўсе аб гэтым кажуць, то можа пойдуць на "папятную". Але на царкву гэта, канечне, падае нэгатывам здорава. Быў такі выпадак. У Менску адзін дыякан, якога потым адлучылі і нават пазбавілі сану, любіў перабраць лішку. Ехаў у Менску пасьля 12‑й, яго хацеў спыніць даішнік. Паколькі было бачна адразу, што ён нецьвярозы, то дыякан рвануў і пачаў уцякаць. Гонкі былі па ўсім Менску.

Калі яго ўрэшце злавілі, што атрымалася? У мяне ёсьць іншы знаёмы дыякан. Неяк прыходзіць і кажа: вось узялі ў якасьці сьведкі здарэньня, спазьніўся на службу. Я кажу, дык ты б сказаў, што сьпяшаесься, што ты дыякан у царкве. "Вы што айцец Аляксандар? Калі я скажу, што дыякан пасьля выпадку з тым дыяканам, якога лавілі, да канца дня ня выйду". Я, кажа, аднойчы сказаў, дык яны адразу ўхапіліся: ах, дыякан? Зараз мы цябе праверым. І паслалі на аналізы. Бо ў даішнікаў адклалася ў галаве: дыякан — гэта нешта ня вельмі добрае. Ну, як гэта ўсё можа служыць аўтарытэту царквы?"

Ігар Карней
Радыё Свабода


Новости раздела:

  • С 15 мая в Беларуси открывается сезон охоты на кабана и косулю
  • В ближайшие ночи в Беларуси — мороз, а в субботу — репетиция лета
  • Прокуратура нашла коррупционеров в Вооруженных силах
  • В ночь на 14 мая на большей части территории Беларуси ожидаются заморозки до минус 4 градусов
  • Калі мужчына можа, але ня хоча





  •      
    Все новости Автомобили Здоровье Новости IT Культура Мировые новости Общество Политика Спорт Экономика Архив новостей

    Создание сайта, хостинг
    Создание, хостинг

    © 2007 - 2008, Александр Сизов

    Главная|Новости|Каталог|Организации|Форум|Знакомства|Рефераты|Партнёры|Контакты