MyPinsk.org - Пинский городской портал

сделать стартовой|  добавить в избранное

  ГЛАВНАЯ | НОВОСТИ | КАТАЛОГ | ОРГАНИЗАЦИИ | ФОРУМ | ЗНАКОМСТВА | РЕФЕРАТЫ


Ночь +20...+22 °C ясно без осадков
Утро +18...+20 °C ясно без осадков
День +14...+16 °C пасмурно без осадков
Вечер +14...+16 °C пасмурно дождь
Атмосферное давление: 741 мм
Относительная влажность: 84 %



MyPinsk.org - информационно-развлекательный портал города Пинска. MyPinsk.org - ресурс, обладающий всеми возможностями для классификации и поиска любой информации (как развлекательной, так и деловой) по городу. Мы надеемся, что создание нашего городского портала послужит толчком для ускоренного развития Интернета у нас в городе. Мы готовы сотрудничать с молодыми инициативными людьми и оказывать им содействие в осуществлении их планов, проектов в области Интернет, электронной коммерции и прочей деятельности.

« Май 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

 


17 апреля 2008 | Культура


16 красавіка на сайце www.lvolski.com адбыўся рэліз дэбютнага сольнага альбому Лявона Вольскага “Куплеты і прыпевы” - ён распаўсюджваецца цалкам бясплатна ў лічбавым фармаце mp3.

Альбом складаецца з 10 песень, вытрыманых у стылістыцы арт-брутал і трэш-шансон. У якасці бонуса на сайце таксама можна спампаваць трэш-відэа “Эўравізія”. “Я сам не ведаю, чаго ў гэтым альбоме больш - чорнага гумару ці музыкі”, - прызнаецца Лявон Вольскі.

Як усё рабілася

Ідэя альбому з’явілася ўвосень 2006. “Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, - распавядае Лявон. - Адразу нарадзілася песня “Дэпутаты”. Яна і дала ідэю - зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект”.

Астатнія песні з’явіліся вельмі хутка. Ужо ўвесну 2007 альбом быў запісаны, а летам - зведзены. Апошняй кропкай у падрыхтоўцы стаў кліп “Эўравізія”, зняты ў лістападзе 2007. Ён жа стаў першым крокам у прамоцыі дыску - прэм’ера гэтага трэш-відэа адбылася 1 красавіка. За два тыдні яго паглядзела больш за 5 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.

Музычны бок

“Куплеты і прыпевы” - гіпермінімалістычны і гіперканцэптуальны праект. Амаль увесь ён зроблены Лявонам Вольскім на культавым старым сінтэзатары Kurzweil, за выняткам некалькіх партый, выкананых на гітары Паўлам Трацяком.

“Я хацеў, каб аранжыроўкі максімальна адпавядалі канцэпцыі, - гаворыць Вольскі. - Таму што, на мой погляд, галоўнае ў гэтых песнях не музыка, якая грае даволі фармальную ролю, а менавіта тэкст і сама аура. У пэўным сэнсе гэта нават не “песні”, а менавіта “куплеты і прыпевы”. Таму так і завецца альбом”.

Лірыка

“Куплеты і прыпевы” - гэта сатырычныя замалёўкі на мяжы рэчаіснасці і брутальнай фантазіі. Іх “лірычныя” героі ўзятыя з рэальнага жыцця - алкаголікі і оперныя спявачкі, дэпутаты і палітычныя каментатары, эстрадныя зоркі і памежныя кантрабандысты. Адзіны міфічны герой гэтага дыску - жыдамасоны.

“Жыдамасоны, як прычына ўсіх праблемаў у жыцці грамадства, - гэта бадай адзін з найбольш вялікіх гістарычных міфаў, які быў прыдуманы на пачатку 20-га стагоддзя ў царскай Расіі і з таго часу шмат выкарыстоўваўся нават у часы СССР, - тлумачыць Лявон. - Насамрэч добра вядома, што габрэяў сярод масонаў было не больш за рускіх і прадстаўнікоў іншых нацый. Зараз гэтага міфа ўжо няма, але традыцыі абвінавачваць у сваіх праблемах усіх, акрамя сябе, на жаль, засталіся. Менавіта пра гэта і песня”.

P. S.

Альбом атрымаўся брутальны і жорсткі з аднаго боку, тэатральны і гумарыстычны з другога. Шмат хто скажа, што ён абсурдны, і Лявон Вольскі першы пагадзіцца з гэтым. “Так, ён абсурдны. Такі ж абсурдны, як наша жыццё! Толькі на мастацкі лад”, - усміхаецца спявак.


Новости раздела:

  • Алехно на "Евровидении-2008" выполнит трюк "Мальчик на шаре"
  • "Ляпис Трубецкой" выпустил магический DVD
  • Открылась конференция "Белорусско-еврейский диалог в контексте мировой культуры"
  • Уэсли Снайпса приговорили к трем годам тюрьмы
  • В Мире появится белорусский Версаль





  •      
    Все новости Автомобили Здоровье Новости IT Культура Мировые новости Общество Политика Спорт Экономика Архив новостей

    Создание сайта, хостинг
    Создание, хостинг

    © 2007 - 2008, Александр Сизов

    Главная|Новости|Каталог|Организации|Форум|Знакомства|Рефераты|Партнёры|Контакты