Турыстаў вабіць так званы настальгічны турызм. Шмат знакамітых і заможных габрэяў паходзяць з Пінску. Напрыклад, тут нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, прэм’ер-міністр Голда Меір, знакаміты эканаміст Сайман Кузнец. Таксама з Піншчыны паходзяць заснавальнікі габрэйскай рэлігійнай плыні - хасідызму.
Захады па прыцягненні ў горад турыстаў робяцца дзеля выканання комплекснай праграмы пінскіх уладаў.
