На пінскай вуліцы школьніца напала на пенсіянера

Пенсiянера абрабавала вучанiца 10-га класа на пiнскай вулiцы. 73-х гадовы пенсiянер, iнвалiд II групы, звярнуўся ў мiлiцыю з заявай, што на яго ў цэнтры горада напала маладая дзяўчына.

Калi ён ужо падыходзiў да свайго дома, невядомая рабаўнiца выхапiла ў яго з рук торбу з дакументамi, грашыма, прадуктамi, i збегла. Пасля папярэдняга расследавання пад падазрэнне патрапiла 16-цi гадовая вучанiца адной з сярэднiх школ горада. Дзяўчыну абвесцiлi ў вышук.



Огигинал новости «На пінскай вуліцы школьніца напала на пенсіянера»   -
«Новости на MyPinsk.org»   -