Валеры i Зоя Анiкейчыкi злавiлi на рацэ Прыпяць пад Туравам вялiзнага сома - вагой у 38 кiляграмаў, у даўжыню 1 мэтар 80 сантымэтраў. Злавiлi яго ў выходныя, да 1 красавiка, калi пачалi дзейнiчаць абмежаваньнi на аматарскае рыбалоўства ў зьвязку зь нераставаньнем рыбы, паведамляе "Радыё Свабода"Рыбак Валеры Анiкейчык у свае 48 гадоў ня тое што злавiў, а й пабачыў такое ўпершыню. Наогул, сом - гэта летняя рыбiна, а вада ў рацэ была каля двух градусаў. Таму нечакана, што сом так рана прачнуўся. Спадар Валеры вудзiў рыбу разам з жонкай Зояй на лодцы, на тролiнг. Сом клюнуў недзе а трэцяй гадзiне дня. Здалося спачатку, што гэта невялiкi судачок i таму падрыхтавалi падсак.
