23 лютага ўвечары на 49-м годзе жыцьця памерла Ірына Казуліна, жонка зьняволенага палітыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна. З канца 1990-х гадоў Ірына Казуліна хварэла на рак малочнай залозы. Апрача мужа Аляксандра, у Ірыны Казулінай засталіся дочкі Вольга і Юлія, а таксама ўнук Улад.
Ірына Казуліна нарадзілася 19 кастрычніка 1959 году. Скончыла мэханічна-матэматычны факультэт БДУ, дзе й пазнаёмілася з сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА “Планар”, затым - у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасьля заканчэньня Міжнароднай школы бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.
Известный правозащитник, бывший политзаключенный, Сергей Адамович Ковалев обратился с открытым письмом к Путину, Чурову и Лаврову: "…Это закоулок, из которого ни одна тропинка не ведёт к демократии". Текст письма опубликован на сайте "Права человека России".